У Слоніме на льнозаводзе адбыўся буйны пажар

28.05.2010 14:13
Архив Редакция

Буйны пажар здарыўся на льнозаводзе ў Слоніме 27 траўня. Паведамленне пра ўзгаранне ў ААТ "Слонімскі льнозавод" паступіла ў 12:52 ад мясцовай жыхаркі, якая заўважыла ўзгаранне сцірты льнотрасты.

На ліквідацыі агню працавала 17 адзінак тэхнікі. Пажар быў патушаны на працягу гадзіны. Агнём пашкоджана 20 тон ільнотрасты з 70 тон, якія знаходзіліся ў сцірце, перадае БелаПАН. Меркаваная прычына пажару — падпал.

Как вам новость?
Головоломки