У Слоніме пройдзе вялікае рэлігійнае свята

20.09.2010 10:31
Архив Редакция

У горадзе Слоніме Гарадзенскай вобласці ў нядзелю 19 верасня адбудзецца святкаванне 280-годдзя каранацыі іконы Жыровіцкай Божай Маці. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі айцец Аляксандр Улас. Паводле яго слоў, удзел у святкаванне прымуць каталіцкія біскупы Беларусі, духавенства і вернікі лацінскага і візантыйскага абрадаў.

Урачыстыя набажэнствы, якія пачнуцца ў 10:00 у касцёле святога Андрэя, ўзначаліць апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відовіч, перадае БелаПАН.

Як адзначыў Аляксандр Улас, каранацыі абраза залатымі папскімі каронамі з каштоўнымі камянямі, якая адбылася 19 верасня 1730, была першай на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Паводле яго слоў, на працягу стагоддзяў перад гэтым абразом маліліся хрысціяне як грэка-і рыма-каталікі, так і праваслаўныя, якія прыходзілі да яе з розных рэгіёнаў Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны і Расіі.

Як перадае карэспандэнт Тэлеграфа, традыцыйна лічыцца, што абраз Жыровіцкай Божай Маці ўпершыню з’явіўся пастушкам ў 1470 годзе. Абраз стагоддзямі захоўваўся ў Свята-Успенскім мужчынскім манастыры ў Жыровічах (пад Слонімам). Пакланіцца абразу прыходзілі вялікія князі літоўскія Уладзіслаў і Ян Казімір Вазы, Ян Сабескі, Аўгуст II Моцны і Станіслаў Панятоўскі. У 1730 годзе папскія кароны на абраз ўсклаў уніяцкі (грэка-каталіцкі) мітрапаліт кіеўскі і галіцкі Афанасі Шаптыцкі. З 1839 года манастыр і ікона належаць праваслаўным. Копія абраза захоўваецца ў касцёле святога Андрэя ў Слоніме.

Как вам новость?
Головоломки