У Слонімскім раёне на пажары загінула трое дзяцей

23.05.2011 12:24
Архив Редакция

Раніцай у нядзелю, 22 траўня, у вёсцы Вялікая Кракотка Слонімскага раёна (Гарадзенская вобласць) трохгадовы хлопчык і дзве яго сястры пяці і сямі гадоў загінулі ў выніку пажару. Іх бацькоў дома не было. На думку спецыялістаў, прычынай трагедыі маглі стаць гульні дзяцей з агнём, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Убачыўшы пажар, суседзі выклікалі супрацоўнікаў МНС і яшчэ да іх прыбыцця вынеслі дзяцей з дому. Прыбыўшы на месца здарэння, выратавальнікі выявілі ў хаце моцнае задымленне і пачалі праводзіць рэанімацыйныя мерапрыемствы. Прыехаўшы, медыкі хуткай дапамогі заспелі траіх дзяцей памерлымі.

Устаноўлена, што ў момант узгарання ў хаце бацька дзяцей быў на працы, а маці — у раённым цэнтры, перадае БелаПАН.

Как вам новость?