У Слонімскім раёне раскрылі забойства сясцёр-пенсіянерак

16.04.2010 14:25
Архив Редакция

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку за суткі раскрылі падвойнае забойства сясцёр-пенсіянерак на сялібе каля вёскі Забулле Слонімскага раёна. Па падазрэнні ў здзяйсненні забойства аператыўнікі затрымалі раней неаднаразова асуджанага 41-гадовага жыхара Слоніма і яго 19-гадовага саўдзельніка, распавялі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Як паведамілі ў праваахоўных органах, злачынства зламыснікі здзейснілі ўвечары 13 красавіка. «У сваёй хаце са шматлікімі нажавымі раненнямі былі выяўленыя трупы 78-гадовай гаспадыні і яе 75-гадовай сястры, якая прыехала з Мінска. Жанчыны пражывалі асобна, самастойна вялі гаспадарку», — паведамілі ў міліцыі.

Па словах аператыўнікаў, у хаце забітых была бязладзіца, у пакоях былі раскіданыя рэчы. «Усё гэта сведчыла пра карыслівы матыў — злачынцы напэўна шукалі грошы і каштоўнасці, — лічаць міліцыянеры. — Праведзены комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў даў вынік — ужо праз некалькі гадзін следчыя валодалі канкрэтнай інфармацыяй пра злачынцаў».

Па факце забойства міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу па арт.139 ч.2 «Забойства дзвюх і больш асобаў». Акалічнасці і матывы дзеянняў злачынцаў высвятляюцца. Асноўная версія міліцыі — завалоданне грашыма загінулых.

Как вам новость?