У Слуцкім раёне мужчына разабраў снарад: пры выбуху загінула чатыры чалавекі

17.09.2010 12:38
Архив Редакция

Позна ноччу 16 верасня ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці недалёка ад вёскі Адамава ў лясным масіве на месцы пражывання брыгады лесанарыхтоўшчыкаў адбыўся выбух. Загінула чатыры чалавекі. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі. Як высветлілі следчыя, адзін з членаў брыгады знайшоў у лесе снарад і вырашыў яго разабраць. У выніку снарад узарваўся.

Пра здарэнне ў праваахоўныя органы паведамілі калегі загінулых, якіх не зачапіла выбухной хваляй. Яны не змаглі растлумачыць супрацоўнікам аператыўна-следчай брыгады, якая прыбыла на месца выбуху, навошта малады чалавек вырашыў разабраць артылерыйскі снарад, перадае БелТА.

Сярод загінулых былі жыхары вёскі Рабцы і вёскі Карповічы Вілейскага раёна (1981 і 1985 гадоў нараджэння), жыхар вёскі Дыя Чэрвеньскага раёна (1984 года нараджэння) і яшчэ адзін мужчына, асоба якога пакуль не ўстаноўлена. Як растлумачылі ў пракуратуры Мінскай вобласці, парэшткі целаў траіх мужчын знайшлі і апазналі ноччу 16 верасня на месцы здарэння. Парэшткі чацвертага загінулага знайсці так і не ўдалося.

Акрамя таго, недалёка ад месца здарэння аператыўнікі выявілі яшчэ два артылерыйскія снарады. Для іх размінавання выклікалі спецыялізаваную брыгаду.

Месца здарэння ў цяперашні час працягваюць аглядаць, таксама высвятляюцца ўсе абставіны здарэння. Праверку па дадзеным факце вядзе пракуратура Слуцкага раёна. У Мінскай абласной пракуратуры адзначылі, што на дадзены момант відавочных прычын для ўзбуджэння крымінальнай справы няма.

Как вам новость?