У Смаленску адкрылася аддзяленне беларускага пасольства

06.07.2010 14:29
Архив Редакция

Аддзяленне пасольства Рэспублікі Беларусі ў Расійскай федэрацыі афіцыйна пачало дзейнічаць у Смаленску. Аддзяленне створана згодна з пастановай Савета міністраў Беларусі, паведаміў кіраўнік аддзялення дарадца Мікалай Куцко. Ён таксама дадаў, што ў адкрыцці аддзялення амбасады было таксама зацікаўленае і кіраўніцтва Смаленскай вобласці.

Па словах Мікалая Куцко, адкрыццё беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Смаленску абумоўленае не толькі тым, што Смаленская вобласць мяжуе з Беларуссю. Яна займае шостае месца сярод усіх суб’ектаў Расійскай Федэрацыі па ўзроўні таваразвароту з Беларуссю. Так, у 2008 годзе аб’ём узаемнага гандлю складаў 800 млн. даляраў, у 2009 годзе з-за крызісу ён знізіўся да 600 млн. даляраў. Як адзначыў кіраўнік дыппрадстаўніцтва, сёлета, мяркуючы па тэмпах росту, магчыма пераадоленне мяжы ў мільярд даляраў, перадае БелТА.

Мікалай Куцко паведаміў, што Смаленская абласная адміністрацыя ўжо прапанавала для рэалізацыі мноства праектаў, у тым ліку па стварэнні сумесных вытворчасцяў. Цырымонію адкрыцця дыппрадстаўніцтва наведаў губернатар рэгіёну Сяргей Антуф’еў.

Па словах беларускага дыпламата, аддзяленне амбасады будзе не толькі ўсебакова развіваць узаемадзеянне са Смаленскай вобласцю, але і ўмацоўваць супрацоўніцтва з шэрагам іншых рэгіёнаў цэнтральнай часткі Расіі.

Как вам новость?
Головоломки