У Смаргоні двое хлопцаў збілі дзяўчыну за цыгарэты

14.07.2010 11:09
Архив Редакция

У Смаргоні двое маладых хлопцаў, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, спрабавалі выклікаць прыхільнасць да сябе прадстаўніцы прыгожага полу нестандартным спосабам — з дапамогай кулакоў. "Выкарыстоўваючы ўстойлівую фразу — "ёсць закурыць?" — І не атрымаўшы станоўчага адказу, юнакі ўзяліся збіваць дзяўчыну", — расказалі ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Па словах старшага следчага СА ПР Смаргонскага РАУС маёра міліцыі Сяргея Голубева, пацярпелая не так даўно перабралася ў Беларусь з Расіі, набыла дом, куды, уласна, і вярталася ў той вечар.

На шчасце, дзяўчына паспела выклікаць міліцыю. Маладыя людзі кінуліся бегчы, але неўзабаве па прыкметах іх затрымалі супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі. Абодва фігуранты гісторыі раней ужо былі судзімыя.

Как вам новость?