У Столінскім раёне пешахода пераехалі адразу тры машыны

09.11.2010 16:31
Архив Редакция

Жыхара вёскі Гародная Столінскага раёна Берасцейскай вобласці на трасе Берасце-Мінск паблізу вёскі Азёрскай Карэліцкага раёна тройчы пераехалі машыны. Пешаход, не пазначыўшы сябе святлоадбівальным элементам, перабягаў праезную частку дарогі. Спачатку мужчыну збіў Volkswagen Passat, затым два іншыя аўтамабілі паўторна здзейснілі наезд на пацярпелага.

Ад атрыманых траўмаў мужчына сканаў на месцы, перадае Блог Брэста.

Как вам новость?
Головоломки