У суды падалі 27 скаргаў на ЦВК

08.10.2010 15:48
Архив Редакция

На сённяшні дзень у суды Беларусі пададзена 27 скаргаў на рашэнні аб утварэнні тэрытарыяльных камісій па выбарах прэзідэнта. З іх ужо 12 заявак суд пакінуў без разгляду. Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Мікалай Лазавік паведаміў, што скаргі ў асноўным датычацца неўключэння ў склад тэрытарыяльных камісій некаторых прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў.

Аднак, на думку Мікалая Лазавіка, матывы гэтых зваротаў у суд «хутчэй прапагандысцка-палітычныя, чым юрыдычныя», перадае БелТА.

«Усе выдатна разумеюць: з юрыдычнага пункту гледжання, ніякіх парушэнняў пры фармаванні тэрытарыяльных камісій не было. Натуральна, калі ў камісію на 13 месцаў прэтэндуе 20 чалавек, то хтосьці ў ейны склад не трапіць», — растлумачыў сакратар ЦВК.

Мікалай Лазавік таксама лічыць, што самі лідары партый разумеюць, што ніякай юрыдычнай перспектывы іх зварот у суд не мае, таму што рашэнні аб утварэнні камісій цалкам законныя.

«Напэўна, ім трэба назапашваць нейкую статыстыку, факты, якія дэманструюць іх актыўную дзейнасць у час выбарчай кампаніі, у надзеі на тое, што раз былі звароты ў суд, значыць, былі і парушэнні», — адзначыў Мікалай Лазавік.

Как вам новость?
Головоломки