У судзе над анархістамі дыск з доказамі "падшылі" да справы дзіраколам

20.05.2011 13:42
Архив Редакция

У ходзе судовага паседжання па справе анархістаў Максіма Веткіна, Яўгена Селівончык, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча суд не змог праглядзець відэазапіс, які фігуруе ў справе. Апынулася, што дыск з відэазапісам ў літаральным сэнсе "падшылі" да справы — пры дапамозе дзіракола.

На відэазапісе была знятая акцыя анархістаў ла Генеральнага штаба, перадае «Народная воля».

Суд Заводскага раёна Мінску прыступіў да разгляду справы 18 траўня. Анархістаў абвінавачваюць у здзяйсненні шэрагу нападаў на будынкі і падпалаў, у прыватнасці ў правядзенні несанкцыянаванай антываеннай акцыі каля будынку міністэрства абароны ў 2009 годзе, закід бутэлькамі з запальнай сумессю амбасады Расіі ў Мінску і будынка Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў 2010 годзе, перадае БелаПАН.

Актывістам руху таксама інкрымінуецца шэраг нападаў на іншыя будынкі — закід фаерамі сталічнага казіно «Шангры Ла» і будынку Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, спробы падпалу аддзяленняў «Беларусбанка» і банка «Масква-Мінск», аддзяленні міліцыі ў Салігорску.

У ходзе судовага паседжання сведкі з боку абвінавачвання заяўлялі, што іх прымушалі даваць паказанні супраць падсудных.

Акрамя таго, у судзе не прадставілі фатаграфіі, зробленыя пры аглядзе месца злачынства. Як вынікае з матэрыялаў справы, «фатаграфіі з агляду месца злачынства адсутнічаюць, бо былі выдаленыя з фотаапарата, а на кампутар не перанесеныя».

Как вам новость?
Головоломки