У судзе над трыма фігурантамі "справы 19 снежня" абвесцілі перапынак да 2 сакавіка

02.03.2011 09:38
Архив Редакция

У судовым пасяджэнні траіх фігурантаў "справы 19 снежня" Аляксандра Атрошчанкава, Змітра Новіка і Аляксандра Малчанава абвясцілі перапынак да 10:00 2 сакавіка. Такое рашэнне прыняў сёння, 1 сакавіка, суд Фрунзенскага раёна Мінску, дзе праходзіў судовы працэс.

2 сакавік суд працягне выслухоўваць паказанні сведак, завершыць прагляд відэаматэрыялаў, вывучыць іншыя доказы, пасля чаго бакі абвінавачання і абароны пачнуць да спрэчак, перадае БелТА.

Між тым па версіі абвінавачання Атрошчанкаў, Малчанаў і Новік дзейнічалі ўзгоднена па папярэдняй змове ў складзе групы асобаў. Менавіта такой версіі будзе прытрымлівацца абвінавачанне ў часе судовага разгляду па справе аб удзеле гэтых трох фігурантаў у несанкцыянаванай акцыі 19 снежня, паведаміла дзяржаўны абвінаваўца Таццяна Маладцова.

Аднак цяпер цяжка сцвярджаць, ці будзе вынесены прысуд 2 сакавіка ці ж пасяджэння суду будуць працягнутыя.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, сам фігурант «справы 19 снежня» Аляксандр Малчанаў заявіў, што цалкам прызнае сваю віну, Дзмітры Новік заявіў, што прызнае віну часткова.

Працэс вядзе суддзя Тацяна Чаркас, бок абвінавачання ўяўляе Маладцова. Абвінавачаных будуць абараняць адвакаты Быліна, Станковіч, Мушынскі. 1 сакавіка на суд прыйшлі таксама лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, прадстаўнікі дыпмісій ЗША, Латвіі, Чэхіі і іншых краін.

Как вам новость?