У сусветным рэйтынгу якасці жыцця Беларусь заняла 141-е месца

24.01.2011 16:06
Архив Редакция

У міжнародным рэйтынгу якасці жыцця сярод 192 краін свету Беларусь заняла 141-е месца. Эксперты складалі рэйтынг якасці жыцця, ацэньваючы кошт жыцця ў краіне, узровень развіцця культуры і адукацыі, якасць аховы здароўя, стан эканомікі, экалогіі, магчымасць рэалізацыі грамадзянскіх свабод, бяспека жыцця і іншае.

Паводле ацэнак экспертаў выдання International Living, якое праводзіла дадзенае даследаванне, менавіта паказчыкі «палітычнага» складніку не дазволілі Беларусі заняць больш высокую пазіцыю ў рэйтынгу, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Ніжэй за ўсё эксперты ацанілі ўзровень грамадзянскіх свабодаў у Беларусі — усяго на восем балаў. Узровень развіцця культуры і адукацыі быў ацэнены ў 67 балаў, узровень аховы здароўя — у 74. У цэлым якасць жыцця ў Беларусі, на думку замежных экспертаў, знаходзіцца на адным узроўні з Індыяй, Іранам, Угандай, Узбекістанам. Суседнія з Беларуссю краіны занялі больш высокія пазіцыі: Украіна — 73-е месца, Эстонія — 32-е, Латвія-33-е, Літва — 36-е, Расія — 118-я.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, раней быў апублікаваны штогадовы рэйтынг эканамічных свабод, складзены амерыканскім даследчым цэнтрам Heritage і газетай The Wall Street Journal. Паводле яго, Беларусь апусцілася з 150-й пазіцыі на 155-ю, размясціўшыся па суседстве з такімі краінамі як Мальдзівы і Лесота. Годам раней па ўзроўні эканамічнай свабоды Беларусь знаходзілася паміж Сан-Томэ і Прынсіпі і Экватарыяльнай Гвінеяй.

Как вам новость?
Головоломки