У сувязі з Радаўніцай пенсіі выплацяць загадзя

08.04.2010 11:00
Архив Редакция

У РУП "Белпошта" паведамілі, што графік выплаты пенсій у Беларусі ў сувязі з Радаўніцай падкарэктуюць. Датэрміновая выплата пенсій (дапамог) за 13 красавіка 2010 года ў Мінску пачнецца ўжо дзявятага красавіка, у Брэсцкай, Віцебскай, Мінскай абласцях — з дзясятага красавіка. 

Што тычыцца астатніх рэгіёнаў Беларусі, дык у сельскай мясцовасці Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей выплаты будуць ажыццяўляць з дзясятага красавіка, у гарадской мясцовасці — з 12 красавіка, паведамляе БелТА.

У РУП «Белпошта» таксама паінфармавалі, што 12 красавіка з’яўляецца працоўным днём для ўсіх гарадскіх аддзяленняў паштовай сувязі, а 13 красавіка будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі.

На дадзены момант фінансаванне для выплаты пенсій зроблена своечасова і ў неабходным аб’ёме.

Как вам новость?
Головоломки