У Тураве заклалі камень у падмурак кафедральнага сабора

11.05.2010 16:48
Архив Редакция

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, 11 траўня ў Тураве ўрачыста заклаў камень у падмурак будучага кафедральнага сабора ў гонар свяціцеляў Кірылы і Лаўрэна Тураўскіх. Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы таксама здзейсніў закладку капсулы з пасланнем нашчадкам. "Мы перажываем той цудоўны час, калі будуюцца храмы", — сказаў мітрапаліт Філарэт у сваім звароце да вернікаў.

Мітрапаліт таксама ўзнёс малітву, каб гэта «свяшчэннадзеянне паслужыла ўмацаванню веры ў Бога, любові да сваёй роднай зямлі і ўмудрыла будаваць жыццё па запаведзях гасподніх», паведамляе БелТА.
Кіраўнік БПЦ пажадаў, каб беларуская дзяржава ўмацоўвалася, расла, а народ быў «асвечаны сілаю ведаў пра Бога, пра гісторыю сваёй Айчыны і тыя подзвігі, якія былі здзейснены на працягу гісторыі». 
«Асабліва ўрачыста казаць пра гэта ў дні Вялікай Перамогі. Дык будзем перамагаць словам і справай! І не дапусцім, каб наша Айчына падвяргалася выпрабаванням і спакусам з боку. Нашы бацькі, маці, старэйшыя браты і сёстры даказалі, што мы можам цвёрда стаяць на нагах і аберагаць мір і спакой беларускай зямлі», — падкрэсліў мітрапаліт Філарэт.

Как вам новость?