У Турцыі перавярнуўся аўтобус з турыстамі з Беларусі

14.06.2011 16:43
Архив Редакция

Аўтобус з беларускімі турыстамі двойчы перавярнуўся ў Турцыі на дарозе паблізу курорта Бодрум раніцай 14 чэрвеня. У выніку ДТЗ пацярпелі 15 чалавек, чацвёра з якіх маленькія дзеці. Аварыя адбылася па дарозе ў аэрапорт, адкуль турысты павінны былі вылецець на радзіму. Прычынай яе стала тое, што кіроўца заснуў за рулём.

Як распавёў консул амбасады Беларусі ў Турцыі Яўген Несцярэнка, цяжка пацярпелых у выніку ДТЗ няма. Паводле яго слоў, турысты атрымалі толькі лёгкія траўмы — драпіны і ўдары, усе яны дастаўленыя ў бліжэйшы шпіталь, перадае Onliner.by.

Аўтобус належаў кампаніі Tez Tour. Прадстаўнікі тураператара ўжо заявілі, што ўсё лячэнне беларускіх турыстаў пакрые іх страхоўка, а самі яны пасля размяшчэння ў гатэлях Борума ўжо 15 чэрвеня змогуць выляцець дадому.

«Цяпер турысты даюць паказанні ў паліцыі. Будзе праведзена праверка. Высвятляецца, ці знаходзіўся кіроўца ў стане алкагольнага ап’янення», — дадаў Яўген Несцярэнка.

Как вам новость?