У Івацэвічах ліцэіст памёр на ўроку фізкультуры

04.05.2010 14:19
Архив Редакция

17-гадовы навучэнец першага курсу Івацэвіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці памёр на ўроку фізкультуры. Юнак прабег дыстанцыю, дазнаўся ў педагога пра свой вынік, адышоў у бок прыкладна на пяць метраў і зваліўся.

Ліцэіст пражываў у гарадскім мястэчку Целяханы, перадае БелаПАН. Ён не быў на дыспансерным медыцынскім уліку, якіх-небудзь абмежаванняў у плане заняткаў фізкультурай для яго ўстаноўлена не было.

Как вам новость?
Головоломки