У Івацэвічах п'яны хлопец трапіў пад электрычку і пазбавіўся ног

08.09.2010 15:35
Архив Редакция

Учора, 7 верасня, п'яны 18-гадовы хлопец трапіў пад электрычку і пазбыўся ног. Няшчасны выпадак адбыўся ў 23:26 на чыгуначнай станцыі "Івацэвічы". Малады чалавек зваліўся з перону проста перад электрычкай Берасце — Мінск, якая прыбывала ў гэты час. Пра гэта паведаміў начальнік лінейнага пункту станцыі "Івацэвічы" Берасцейскага АУС на транспарце Дзмітры Герасімовіч.

Пацярпелага маладога чалавека, студэнта Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў, з траўматычнай ампутацыяй ног змясьцілі ў рэанімацыйнае аддзяленне Івацэвіцкай лякарні, перадае БелаПАН.

Па словах Дзмітрыя Герасімовіч, ноччу пацярпеламу была зробленая аперацыя, цяпер ён знаходзіцца ў цяжкім стане.

Как вам новость?
Головоломки