У Валожынскім раёне абвясцілі каранцін па каровіным шаленстве

04.05.2010 17:12
Архив Редакция

Каранцін па шаленстве абвешчаны на малочна-таварнай ферме СВК "Лоск" у вёсцы Куцяняты Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Прафілактычныя меры былі ўведзены пасля таго, як Мінская абласная ветэрынарная лабараторыя правяла даследаванне мозгу памерлай на ферме каровы і 28 красавіка пацвердзіла факт шаленства.

Валожынская райветстанцыя аператыўна правяла вакцынацыю працоўнага персанала і буйной рагатай жывёлы, якая кантактавала з хворай. Як паведамляюць «Белорусские новости»,  у дадзены момант пад наглядам знаходзяцца чатыры чалавекі і 71 карова. Паўторная вакцынацыя пройдзе ў дваццатых датах траўня.
Вяскоўцы мяркуюць, што шаленствам жывёла магла заразіцца на выгане ад укусу хворай лісы. Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, у апошнія гады ў Беларусі менавіта лісы з’яўляюцца галоўнымі пераносчыкамі небяспечнай інфекцыі. На іх долю выпадае 60% лабараторна пацверджаных выпадкаў шаленства. А ў 13% выпадкаў ахвярай шаленства становіцца буйная рагатая жывёла.

Как вам новость?