У віцебскай калоніі падлеткам прышчапляюць нацыянальную самасвядомасць

10.11.2010 15:04
Архив Редакция

Супрацоўнікі віцебскай выхаваўчай калоніі № 1 праводзяць эксперымент для юнакоў, якія знаходзяцца ва ўстанове. Выкладчыкі вячэрняй школы № 26 пастараліся нагадаць выхаванцам, што яны — беларусы, прадстаўнікі цярплівага, працавітага, самадастатковага народа. Зняволеныя прызналіся, што менавіта названых вышэй якасцяў ім не хапае, як і многіх іншых, якія характарызуюць беларусаў.

«Якімі якасцямі валодаюць беларусы?», — спытала ў юнакоў выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Вольга Сушанова. Выхаванцы адказалі: стрыманасцю, працавітасцю, цярпеннем, шчодрасцю, гасціннасцю, памяркоўнасцю, перадае газета «Звязда».

«А якіх з гэтых якасцяў вам не хапае? — Пацікавілася настаўніца і, пачуўшы адказ, дадала, — Ну, дык калі ўжо сапраўды ведаеце свае недахопы, трэба выпраўляцца, працаваць над сабой!»

Па словах карэспандэнта, які пабыў у калоніі, на занятках «гучалі песні аб Беларусі, дэманстраваліся слайды з краявідамі куткоў нашай цудоўнай краіны, дзе жывуць добрыя людзі».

«Мы шчыра стараемся шукаць усе магчымыя падыходы ў выхаваўчай працы. Большасць з выхаванцаў, упэўненыя, не вернуцца да нас зноў і не патрапяць у дарослыя калоніі. Рэцыдывістаў мала: менш за 3%. Выхаваць з гэтых падлеткаў добрасумленных грамадзян — нашая задача. Агулам мы даем шанец выправіцца больш як 200-м юнакам ва ўзросце ад 14 да 21 года. Імкнемся «падабраць ключык» да душы кожнага з іх», — растлумачыў начальнік калоніі, падпалкоўнік унутранай службы Аляксандр Гаралёў.

Как вам новость?
Головоломки