У Віцебскай вобласці ад выбуху газавага балона загінула два чалавекі

08.09.2010 14:33
Архив Редакция

У вёсцы Лясковічы Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці пад заваламі жылога дома загінула два чалавекі. Трагедыя адбылася ў доме 52-гадовай мясцовай жыхаркі ў выніку выбуху газавага балона. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.

Ад выбуху газавага балона жылы будынак цалкам абрынуўся. Пры разборы завалаў былі знойдзены целы мужчыны, сына гаспадыні дома, і жанчыны, якая пражывала па суседстве, перадае БелТА.

У якасці адной з прычын трагедыі разглядаецца парушэнне правілаў эксплуатацыі газавага абсталявання. У гэты дзень у доме замянілі газавы балон, прычым, падлучаў яго да пліты не спецыяліст, а сын гаспадыні дома. Пасля распіцця разам з суседзямі спіртнога гаспадыня вырашыла зварыць бульбу. Папярэдне жанчына праверыла балон на наяўнасць уцечкі газу з дапамогай адкрытага агню. Праз гэта загарэліся пары газу ў паветры, затым агонь перакінуўся на вокны і сцены. Калі да месца здарэння прыбылі ратавальнікі, выбухнуў газавы балон.

Как вам новость?