У Віцебскай вобласці адрынуты хлопец зламаў 50 метраў плота

09.11.2010 15:46
Архив

У Расонскім раёне Віцебскай вобласці малады чалавек, адрынуты дзяўчынай, разам з прыяцелямі зламаў больш за 50 метраў плота. Як паведамілі ў Расонскім РАУС, у дачыненні да хуліганаў, аднаму з якіх 19 гадоў, двум - па 17, распачата крымінальная справа па артыкуле "хуліганства, учыненае групай асобаў". Маладым людзям пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

У міліцыі паведамілі, што маладыя людзі вярталіся з вячэрняй дыскатэкі ў вёсцы Альбрэхтова Расонскага раёна. Адзін з іх вырашыў праводзіць сваю пасію і яе сябровак дадому, паколькі той ноччу трэба было прайсці пяць кіламетраў да раённага цэнтра, перадае БелТА.

Аднак дзяўчаты рыцарскі ўчынак не ацанілі і адмовіліся ад эскорту. Нягледзячы на гэта, маладыя людзі працягнулі суправаджаць дзяўчат на некаторай адлегласці ад іх. Аднак справіцца з крыўдай адрынуты малады чалавек не здолеў, і ў сэрцах пачаў ламаць драўляны плот уздоўж дарогі. Таварышы спачатку паспрабавалі яго спыніць, але неўзабаве і самі далучыліся да дзейства. Гаспадар зламанага плота выклікаў міліцыю, і хуліганаў ў хуткім часе вылічылі.