У Віцебскай вобласці дэпутат збіў падлетка і запатрабаваў «кампенсацыю»

16.03.2010 15:46
Архив Редакция

У горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці мясцовы дэпутат збіў падлетка і запатрабаваў з бацькоў грошы за рамонт падрапанай пры сутыкненні машыны. Пра гэта паведамляе прэс-служба партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", у якую па дапамогу звярнуўся бацька пацярпелага пры ДТЗ падлетка Раман Стоцік.

Па словах Рамана Стоціка, інцыдэнт адбыўся ў красавіку 2009 года. «Мой 14-гадовы сын паехаў на ровары ў краму, а на адным з пешаходных пераходаў яго збіў аўтамабіль. Пра ДТЗ з міліцыі мне паведамілі толькі праз гадзіну», — распавёў бацька падлетка, перадае прэс-служба БХД.

«На месцы здарэння былі толькі супрацоўнікі ДАІ.  Дазнаўца дапытаў сына, які, дарэчы, напачатку быў без прытомнасці, без прысутнасці бацькоў, чым  парушыў закон. Схему ДТЗ намалявалі сам кіроўца і міліцыянер. І  яшчэ адна акалічнасць — сыну ў медкарце адзначылі толькі сінякі на лбу, хоць ад сінякоў наўрадці чалавек будзе ў непрытомнасці», — паведаміў Раман Стоцік.

Па словах бацькі, сітуацыя пачала прасвятляцца толькі тады, калі ён даведаўся, хто быў за рулём аўтамабіля. «Машынай кіраваў былы міліцыянер, а цяпер дырэктар Удзелаўскай школы і дэпутат мясцовага сельсавета. Толькі з пятай спробы я здолеў дамагчыся разбору справы. Апынулася, што мясцовы дэпутат ехаў па сустрэчнай паласе, ідучы на абгон праз суцэльную лінію і менш, чым за 50 метраў да пераходу, што ўжо з’яўляецца сур’ёзнымі парушэннямі», — цытуе прэс-служба слова Рамана Стоціка.

«Аднак на наступную раніцу пасля здарэння ДАІ вярнула правы дэпутату, — падкрэсліў бацька пацярпелага падлетка. — Калі я стаў настойваць на пакаранні  для вінаватага, суд аштрафаваў дэпутата на 175 тыс. рублёў». 

Па словах Рамана Стоціка, да гэтага сам дэпутат асабіста прыйшоў да іх дахаты «і пакінуў цыдулку  з прапановай, каб мы заплацілі за падрапаны роварам  аўтамабіль». «Спачатку ён патрабаваў 200 даляраў, мы адмовілі, і затым Глыбоцкі суд запатрабаваў ад нас заплаціць вінаватаму ДТЗ 1,5 млн. рублёў. Мы абскардзілі гэта рашэнне ў Віцебскім абласным судзе яшчэ ў кастрычніку мінулага года, але адказу дагэтуль няма», — распавёў бацька падлетка прэс-службе БХД.

Как вам новость?
Головоломки