У Віцебскай вобласці галодны муж забіў жонку талеркай

12.08.2010 15:10
Архив Редакция

У вёсцы Голубічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці мужчына забіў сваю жонку парцалянавай талеркай. Пра гэта паведаміў следчы-крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Аляксандр Казакоў. Па ягоных словах, прычынай для сваркі, у выніку якой мужчына смяротна параніў жонку, сталася незгатаваная вячэра.

І 58-гадовы мужчына, і яго 55-гадовая жонка падчас здарэння былі п’яныя. Добра выпіўшы, муж пачаў лаяць жонку за тое, што тая не згатавала вячэру, за што атрымаў ад жанчыны сустрэчны папрок ў маленькім заробку. Не знайшоўшы годнага адказу на папрок жонкі, мужчына схапіў са стала пустую талерку і стукнуў жонку ёю па галаве.

Жанчына не надала адмысловага значэння атрыманай ране і не стала звяртацца па дапамогу да медыкаў. У выніку праз некалькі гадзінаў ад траўматычнага ацёку мозгу яна сканала, перадае БелТА.

У дачыненні да мужчыны следчыя распачалі крымінальную справу па частцы 3 артыкула 147 КК Беларусі. За нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія выклікалі смерць па неасцярожнасці, мужчыну пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Как вам новость?
Головоломки