У Віцебскай вобласці міліцыя заклікае паведамляць аб з'яўленні цыганоў

11.02.2011 14:16
Архив Редакция

Старшы ўпаўнаважаны аддзялення ўнутраных спраў Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Д. Жаўронак заклікаў мясцовых жыхароў паведамляць у міліцыю пра з'яўленне цыганоў. «Калі вам вядомыя выпадкі з'яўлення на тэрыторыі раёна асобаў цыганскай нацыянальнасці, паведамце аб гэтым ва Ушацкі РАУС», — заявіў ён. 

«У 2010 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці пачасціліся выпадкі здзяйснення злачынстваў асобамі цыганскай нацыянальнасці. Пад выглядам рэалізацыі тавараў народнага спажывання, праверкі газавага абсталявання і іншых спосабаў яны абыходзяць домаўладанні, кватэры грамадзян з мэтай устанаўлення матэрыяльнага становішча. А ўжо потым здзяйснялі злачынствы», — паведаміў старшы ўпаўнаважаны на старонках мясцовай газеты «Патрыет».

У сувязі з гэтым, на думку праваахоўнікі, «неабходна быць вельмі ўважлівымі, прымаць меры асабістай бяспекі».

Як паведамляў Тэлеграф, Фінляндыя, а раней і Францыя, правялі дэпартацыю цыганоў, якія, на думку ўладаў, займаліся жабраваннем і арганізоўвалі нелегальныя селішчы.

Как вам новость?
Головоломки