У Віцебскай вобласці мужчына ўрэзаўся ў жончына аўто

08.12.2010 13:54
Архив Редакция

У Віцебскай вобласці на трасе Талачын — Крупкі сутыкнуліся два аўтамабілі, якімі кіравалі муж і жонка. Як паведамілі ў ДАІ Віцебскай вобласці, па папярэдняй версіі, мужчына на аўтамабілі Volkswagen Passat выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў Peugeot 605, за рулём якога знаходзілася яго жонка.

Па словах інспектараў ДАІ, ДТЗ адбылося 4 снежня. Спачатку сям’я адпачывала разам з братам мужа, затым мужчыны вырашылі заправіць аўтамабіль і паехалі на АЗС. Аднак жанчына вырашыла, што яе хочуць падмануць, вырашыла праверыць мужа і села за руль Peugeot, паведамляе Onliner.by.

Жанчына паехала па іншай дарозе і выехала на сустрэчную паласу, насустрач Volkswagen. Муж, збіраючыся павярнуць на запраўку, не саступіў дарогу жонцы, што прывяло да сутыкнення аўтамабіляў. У цяперашні час вядзецца разбіральніцтва.

У выніку аварыі з рознымі траўмамі мужчына, які быў за рулём Volkswagen, а таксама яго брат, які ехаў на пасажырскім сядзенні, былі дастаўлены ў лякарню.

Как вам новость?
Головоломки