У Віцебскай вобласці забаранілі купацца ў Гомелі

10.06.2011 15:51
Архив

Па стане на 9 чэрвеня ў Беларусі па санітарна-эпідэмічным паказаннях забаронена адпачываць у зонах адпачынку насельніцтва ў шасці новых водных аб'ектах, зацверджаных рашэннямі органаў выканаўчай улады. прыватнасці ў Віцебскай вобласці пад забарону трапілі чатыры возеры ў Полацкім раёне: Гомель, Суя, Шчаты, Янава. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Таксама адпачываць забаронена на пляжы «Цэнтральны» каля ракі Мухавец (левы і правы бераг у раёне моста па бульвары Шаўчэнкі) у Берасці і каля возера аграгарадка Хмелева ў Жабінкаўскім раёне Берасцейскай вобласці.

Як перадаваў Тэлеграф, па стане на 3 чэрвеня супрацоўнікі РЦГЭіГЗ забаранілі купанне ў трох вадаёмах. Зоны адпачынку, якія размяшчаюцца каля іх, не адпавядаюць санітарна-эпідэмічным нормам для эксплуатацыі насельніцтвам. У Берасцейскай вобласці гэта пляжы на ўзбярэжжы ракі Чаква ў вёсцы Рубель (Столінскага раёна) і каля вадасховішча «Жабер» (Драгічынскага раёна), у Гомельскай — пляжы каля ракі Іпуць ў горадзе Добруш.