У Віцебскай вобласці жанчына забіла сваю маці і выкрала суседскую дачку

25.03.2011 15:04
Архив Редакция

Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі 50-гадовую жыхарку Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці па падазрэнні ў забойстве жанчыны і выкраданні дзіцяці. Па дадзеных следчага аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці, жанчына па нявысветленых пакуль прычынах забіла сваю маці 89 гадоў, пасля чаго выкрала непаўнагадовую суседскую дачку.

Як вызначылі следчыя, зламысніца схапіла дзяўчынку на лесвічнай пляцоўцы, калі тая са сваёй старэйшай сястрой падымалася дадому, а затым нейкі час гвалтоўна ўтрымлівала яе ў сваёй кватэры, перадае БелТА.

Намеснік начальніка следчага аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Уладзімір Байданавў паведаміў, што ў цяперашні час жанчыну арыштавалі і прызначылі правядзенне псіхіятрычнай экспертызы. У дачыненні да зламысніцы распачалі дзве крымінальныя справы — па факце забойства і выкрадання заведама непаўналетняй асобы.