У Віцебскім раёне ў ДТЗ на месцы загінулі чатыры чалавекі

30.08.2010 16:56
Архив Редакция

У Віцебскім раёне на 62-м кіламетры трасы Віцебск-Гомель-мяжа Украіны рана раніцай 30 жніўня адбылося сур'ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне. У выніку сутыкнення двух аўтамабіляў чатыры чалавекі памерлі на месцы, яшчэ аднаго з цяжкімі траўмамі даставілі ў лякарню.

Як паведамілі ў аддзяленні агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, кіроўца аўтамабіля Skoda Octavia не справілася з кіраваннем, выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з машынай Volkswagen Passat, перадае БелТА.

У аўтамабілі Skoda Octavia знаходзілася грамадзянка Расіі (якая кіравала аўто) і яе муж. Абодва загінулі ад атрыманых траўмаў. У салоне Volkswagen Passat знаходзілася трое беларусаў, двое з іх загінулі пры сутыкненні, адзін атрымаў сур’ёзныя траўмы.

У цяперашні час супрацоўнікі органаў унутраных спраў высвятляюць прычыны ДТЗ, вядзецца следства.

Как вам новость?
Головоломки