У Віцебскім раёне на прыватных участках знайшлі больш за 200 боепрыпасаў

13.08.2010 12:45
Архив Редакция

У вёсцы Заронава Віцебскага раёна на двух суседніх прысядзібных участках сапёры знайшлі 167 авіяцыйных бомбаў, 37 снарадаў і дзве гранаты Ф-1 савецкай вытворчасці часоў Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта паведаміў следчы-крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Аляксандр Казакоў.

Гаспадар аднаго з участкаў знайшоў снарады, капаючы катлаван пад сажалку. Мужчына адразу ж выклікаў сапёраў.

«Калі мы працавалі на гэтым участку, падышоў сусед, сказаў, што таксама знайшоў нешта падазронае. Там было невялікае балотца, і ў ім таксама поўна боепрыпасаў», — расказаў камандзір сапёрна-піратэхнічнай групы вайсковай часткі 5524 Віталь Ігнацік, паведамляе «Комсомольская правда в Белоруссии».

Разам з тым, недалёка ад вёскі Ліпаўцы гэтага ж раёна падчас працы вальшчыкі лесу знайшлі 12 мінамётных мінаў, дзве ручныя гранаты «РГ» і 34 узрывальнікі да мінамётных мінаў часоў вайны, перадае БелТА. На цяперашні момант сапёры знішчылі ўсе боепрыпасы.

Как вам новость?