У Віцебску адкрылася выстава "Віза на жыццё"

17.06.2010 15:25
Архив Редакция

Амбасада Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь, установа культуры "Віцебскі абласны краязнаўчы музей" прадстаўляюць ізраільскую фотавыставу "Віза на жыццё" (Дыпламаты, якія ратавалі габрэяў), прысвечаную 65-годдзю Вялікай Перамогі.

Героі гэтай выставы выратавалі дзясяткі тысяч людзей ад знішчэння падчас Другой сусветнай вайны. Гэтыя раней мала вядомыя факты цяпер прадстаўлены шырокай публіцы.
 
Выстава праходзіць у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі з 17 па 27 чэрвеня 2010 года.

Как вам новость?
Головоломки