У Віцебску адкрыўся «Славянскі базар»

12.07.2010 08:55
Архив Редакция

Увечары дзявятага ліпеня ў Віцебску ўрачыста адкрыўся XIX міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар». У пачатку адкрыцця выступіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які адзначыў важнасць фестывалю для славянскага яднання і культуры. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што «Славянскі базар» робіць вялікі ўнёсак у яднанне ўсіх народаў зямлі.

Ад Беларусі на ўрачыстым адкрыцці выступілі спявачка Іна Афанасьева, ансамбль «Сябры», Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры», гурт «J: Морс», артысты Беларускага дзяржаўнага цырка, салісты Прэзідэнцкага аркестру Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна. Расію прадстаўлялі балет Алы Духавай «Тодес», гурт «Блестящие», выканаўцы Юры Антонаў, Мікалай Баскаў, Алена Ваенга, Ларыса Доліна, Жасмін, Стас Міхайлаў, Аксана Фёдарава, Дзмітры Хварастоўскі.

Таксама на сцэне Летняга амфітэатру ў Віцебску выступілі Лу Бега і Томас Андэрс ад Нямеччыны, Хрысціна Шані і Томас Нэвэргрын ад Даніі, Пола Селінг і Ові Марцін ад Румыніі, Жэлька Ёксімавіч ад Сербіі, MaNga ад Турцыі, Гелена Вондрачкава ад Чэхіі, Таісія Павалій ад Украіны.

Вядоўцамі на ўрачыстым адкрыцці былі Алена Спірыдовіч (Беларусь), Дзмітры Губерніеў (Расія) і Таісія Павалій (Украіна).

Як раней паведамляў Тэлеграф, канцэртная праграма ў рамках XIX фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» пачалася за некалькі дзён да афіцыйнага адкрыцця. Так, увечары сёмага ліпеня ў Віцебску прайшоў першы канцэрт. На сцэну Летняга амфітэатра выйшаў народны артыст Расіі Юры Антонаў.