У Віцебску ў бронзавага шаўца скралі ўсе еўрацэнты

12.05.2011 13:44
Архив Редакция

У Віцебску ў бронзавай скульптуры святога Крыспіна, шанаванага каталікамі як апекуна шаўцоў, 11 траўня, калі Нацыянальны банк дазволіў банкам ўсталёўваць свабодны курс абмену валют, зніклі ўсе манеткі. Гараджане і госці Віцебску часта пакідаюць дробныя манеткі (у асноўным, расійскія рублі, капейкі і еўрацэнты) на пастаменце скульптуры.

Скульптура заступніка шаўцоў і гарбароў усталяваная ў гістарычным цэнтры горада зусім нядаўна. Яе ўстанавіла кіраўніцтва абутковага цэнтра «Марка», перадаюць «Народныя навіны Віцебска«.

Як раней перадаваў Тэлеграф, пасля таго, як Нацбанк адмяніў рэкамендацыйныя абмежаванні па ўстанаўленню банкамі курсаў угодаў па куплі-продажы замежнай валюты з насельніцтвам, камерцыйныя банкі краіны ўсталявалі курс даляра ў памеры 3,9-4 тыс. рублёў, еўра — 5,6 — 5,8 тыс. рублёў.

Між тым, як паведаміла Тэлеграфу крыніца ў банкаўскіх колах, Нацбанк адмяніў свае абмежаванні не цалкам і настойліва рэкамендаваў камерцыйным банкам ўтрымліваць курс даляра на адзнацы не вышэй за 4000 рублёў. У выпадку адмены Нацбанкам гэтай рэкамендацыі, па словах крыніцы, беларускія камерцыйныя банкі гатовыя ўсталяваць курс даляра на ўзроўні 5000 рублёў.

Как вам новость?
Головоломки