У Віцебску міліцыя шукае чарговага маньяка-педафіла

16.03.2011 12:36
Архив Редакция

Праваахоўныя органы Віцебску шукаюць злачынца, які здзейсніў ў сакавіку гэтага года некалькі нападаў на малалетніх дзяўчынак у раёнах Поўдзень-3, Поўдзень-4 і Поўдзень-6 недалёка ад дзіцячых садкоў і школ. Усе ахвяры маньяка-педафіла — дзяўчынкі 9-10 гадоў. Напады адбываліся альбо ў пад'ездзе дома, альбо ў ліфце.

Са словаў пацярпелых міліцыя склала два фотаробаты і славесны партрэт шуканага маньяка. Паводле першага апісання, злачынцу на выгляд 55 гадоў, твар авальны, хударлявага целаскладу, рост каля 170 см, гарбаваты, светлыя валасы, невялікі шнар каля левага вока. У момант нападу мужчына быў апрануты ў падоўжаную карычневую скураную куртку, чорныя штаны і чорную скураную шапку з брыльком.

Паводле другога славеснага партрэта злачынцу на выгляд 40-50 гадоў, твар авальны, хударлявага целаскладу, рост каля 170 см, русыя валасы сярэдняй даўжыні. У момант нападу на ім была цёмна-карычневая скураная шапка на футры, карычневы ўкарочаны кажух, чорныя ці карычневыя штаны, паўбацінкі карычневага колеру, скураныя чорныя пальчаткі, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

У цяперашні час віцебская міліцыя праводзіць прафілактычныя гутаркі ў школах Першамайскага раёна і заклікае грамадзян, якія ўбачылі падазроных асобаў, што падыходзяць пад апісанне злачынцы, паведамляць у міліцыю.

Між тым, у гэтым жа раёне Віцебска ў 2007 міліцыя ўжо затрымлівала серыйнага гвалтаўніка, які з 2005 года здзейсніў некалькі згвалтаванняў. У 2008 годзе міліцыя арыштавала маньяка, які нападаў на жанчын каля вёсак Баранікі, Лятохі, шпілі і Старынкі Віцебскага раёна. У 2009 годзе абвінавачанне ў згвалтаванні чатырох дзяўчынак 8-11 гадоў было прад’яўлена яшчэ аднаму педафілу. Акрамя таго, да гэтага часу знаходзіцца ў вышуку Дзмітры Іванавіч Шарко, якога таксама абвінавачваюць у шэрагу згвалтаванняў непаўналетніх, учыненых у 1999-2004 гадах.

Как вам новость?
Головоломки