У Віцебску пачнуць выпякаць хлеб з ільну

15.03.2010 15:51
Архив Редакция

У Віцебску пачнуць выпякаць хлеб з ільну. Новы від прадукцыі хлябцы тоставыя "Лянок" РУВП «Віцебскхлебпрам» пачне вырабляць 16 сакавіка. 17 сакавіка хлябцы паступяць у крамы. Пры вытворчасці хлябцоў будзе выкарыстана льняная мука.

У рамках праграмы дэмаграфічнай бяспекі РУВП «Віцебскхлебпрам» выпускае прадукцыю прафілактычнага харчавання для розных груп насельніцтва. Прадпрыемства вырабляе хлебныя вырабы з даданнем вотруб’я, пшанічных крупак, ёду. За студзень-люты 2010 году аб’ём вытворчасці дыетычнай прадукцыі вырас на 7,2% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 году. Вытворчасць дыябетычнага хлеба вырасла на 59%. Штогод удзельная вага новай прадукцыі складае больш за 30%, паведамляе БелТА.

Насенне лёну з’яўляюцца канцэнтраванай крыніцай поліненасычаных тлушчавых кіслот — ліналенавай і лінолевай, якія станоўча ўплываюць на сардэчную сістэму. Бялок насення лёну ўтрымлівае неабходныя для чалавека амінакіслоты і валодае высокай біялагічнай актыўнасцю. Карысныя ўласцівасці лёну захоўваюцца і ў муцэ, якую атрымліваюць з размолатага насення лёну.

У склад РУВП «Віцебскхлебпрам» уваходзяць 11 хлебазаводаў, будаўніча-мантажнае прадпрыемства «Віцебскхлеббуд» і сельскагаспадарчае прадпрыемства «Пражэктар». Тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці ў супастаўных коштах у студзені-лютым 2010 году склаў 108,9% да аналагічнага перыяду 2009 году. Выпушчана прадукцыі на 21,9 млрд. рублёў. На прадпрыемстве працуе больш за 2,7 тыс. чалавек/

Как вам новость?