У Віцебску пракуратура шукае сведкаў збіцця АМАПам настаўнікаў

13.09.2010 16:55
Архив Редакция

Віцебская пракуратура шукае сведкаў інцыдэнту, які адбыўся ў 2009 годзе падчас закрыцця фестывалю "Славянскі базар". Трое настаўнікаў заяўляюць, што іх без аніякіх прычын збілі супрацоўнікі мінскага АМАПа, якія ахоўвалі парадак у Віцебску. Міліцыянты ж лічаць, што настаўнікі вінаватыя самі: падышлі да прапускнога пункту і пачалі лаяцца матам.

«Яны не папярэджвалі, не прасілі вярнуцца, яны проста збілі з ног. Білі чалавек восем. Я крычала, кінулася да іх, ну дык што? Мне рукі заламалі. Мужа завалілі, адзін сядзеў на ім, адзін ногі яго трымаў, а другі нагу проста на галаву яму паставіў!», — заявіла адна з пацярпелых, муж і брат якой былі збітыя.

Грамадзянаў затрымалі, адвезлі ў пастарунак і склалі на іх пратакол за нецэнзурную лаянку. Больш за год настаўнікі спрабуюць даказаць, што не лаяліся, а наадварот — сталіся ахвярамі міліцыянтаў. Адзін з пацярпелых пасля інцыдэнту амаль месяц правёў на бальнічным з пераломам пальца, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

У пракуратуры прыйшлі да высновы, што міліцыянты перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы. Аднак пра тое, што АМАП збіў грамадзян, пакуль гаворка не ідзе: не хапае сведак.

Как вам новость?
Головоломки