У Віцебску сабака-павадыр уцягнуў сляпога гаспадара ў абрыў

22.06.2010 15:05
Архив Редакция

Выпадковыя мінакі сталі сведкамі незвычайнага інцыдэнту, які адбыўся ў Віцебску. 42-гадовы мужчына шпацыраваў ўздоўж берага Заходняй Дзвіны з сабакам. Нечакана сабака рвануў у бок, таргануў за сабой гаспадара да ракі і працягнуў мужчыну каля 15 метраў па яры праз пустазелле.

Ратавальнікі, што прыбылі на месца здарэння, спусціліся ўніз да берага за пацярпелымі, якія апынуліся ля самага аснавання абрыву. Змайстраваўшы з мяшкоў прадмет накшталт пакрывала, паднялі на паверхню параненага сабаку. Жывёла цяжка дыхала і хваравіта рэагавала на дотык.

Сляпы мужчына не пацярпеў і пасля падзення не стаў падымацца наверх, застаючыся са сваім гадаванцам ажно да прыбыцця дапамогі.

Як стала вядома пазней, гаспадар ратвейлера неаднаразова звяртаўся ў ветэрынарную лякарню з нагоды стану здароўя свайго васьмігадовага сабакі.

Как вам новость?
Головоломки