У Віцебску самагубца спрабаваў скінуць з моста двух чалавек

04.10.2010 13:28
Архив Редакция

У Віцебску днём 1 кастрычніка на вачах у мінакоў з моста імя Блахіна саскочыў чалавек. Перад тым, як пакончыць з сабой, мужчына спрабаваў скінуць з моста яшчэ двух чалавек. Спачатку самагубца цягнуў пад рукі да поручаў моста жанчыну, якая праходзіла міма, а калі тая вырвалася, то спрабаваў схапіць хлопчыка, які ішоў па мосце.

Напалоханая жанчына ўсё ж здолела абараніць дзіця і адвесці яго ў бок. Тады мужчына сам перайшоў праз паручыну моста і разбіўся на смерць, перадаюць «Народныя навіны Віцебску».

У торбе загінулага знайшлі мноства маркераў і нейкія запіскі з незразумелым зместам. Мяркуецца, што самагубца быў псіхічна хворы.

Как вам новость?