У Віцебску затрымалі "самастойную" казу, якая прыехала на цягніку

20.09.2010 12:35
Архив Редакция

Супрацоўнікі транспартнай міліцыі на віцебскім чыгуначным вакзале затрымалі казу, якая самастойна прыбыла ў паўночную сталіцу Беларусі на дызелі "Орша-Віцебск". Выявілася, жывёла належыць пенсіянерцы з вёскі Ляхі Віцебскага раёна. Каза сарвалася з прывязі, калі пасвілася ля чыгуначных пуцёў, і заскочыла ў вагон цягніка.

Першымі жывёліну ў тамбуры вагона выявілі пасажыры. Людзі паведамілі аб казе-падарожніцы машыністу дызель-цягніка, а той, у сваю чаргу, паведаміў праваахоўным органам. Калі састаў прыбыў у Віцебск, на пероне жывёліну ўжо сустракаў нарад міліцыі, перадаюць Народныя навіны Віцебска.

Паколькі пажылая гаспадыня казы не змагла самастойна прыехаць і забраць сваю рухомую маёмасць, то ў Ляхі разам з затрыманай жывёлай адправіўся ўчастковы міліцыянт. Яму давялося праехаць больш за 60 кіламетраў, каб вярнуць казу законнай уладальніцы.

Як паведамілі ва УУС на транспарце, каза вяла сябе ціха і нікога не бадала.

Как вам новость?
Головоломки