У Віцебску згарэў склад вайсковай часткі

16.09.2010 14:36
Архив Редакция

У адной з беларускіх вайсковых частак у Віцебску 15 верасня адбылося ўзгаранне састарэлага склада са спісанай з забеспячэння рэчавай маёмасцю. У міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што пажар удалося патушыць сумеснымі дзеяннямі вайскоўцаў і падраздзяленняў МНС, якія аператыўна прыбылі ім на дапамогу.

Усяго ў тушэнні пажару ў раёне размяшчэння адной з мабільных брыгад узброеных сіл прымала ўдзел не менш за чатыры пажарныя разлікі, перадае БелТА. У міністэрстве абароны паведамілі, што матэрыяльнай шкоды нанесена не было, пацярпелых таксама няма.

Как вам новость?
Головоломки