У Віцебскіх студэнтаў зноў адабралі льготы на праезд

15.12.2010 11:05
Архив Редакция

Студэнты і навучэнцы ПТВ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў горада Віцебску з 14 снежня павінны зноў цалкам аплочваць праезд у грамадскім транспарце горада. Як распавялі ў цэнтральнай дыспетчарскай ТТУ, студэнты бясплатна каталіся па памылцы, паколькі ў рашэнні Віцебскага аблсавета дэпутатаў ад 10 снежня аб ільготным праездзе пра іх нічога не гаворыцца.

У выніку начальнік УКТП «Віцебскае трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне» Васіль Паўлючкоў з 11:00 14 снежня аддаў ўказанне спаганяць плату са студэнтаў і навучэнцаў ПТВ і ССУ. У дыспетчарскай не змаглі адказаць, якім чынам адбылася памылка, з-за якой студэнты ездзілі бясплатна, перадаюць «Народныя навіны Віцебску».

У Гомельскай вобласці таксама ўводзяць бясплатны праезд для школьнікаў

У Гомельскай вобласці з 15 снежня таксама ўводзяць для ўсіх школьнікаў бясплатны праезд на гарадскім і прыгарадным грамадскім аўтамабільным транспарце. Пра гэта паведамілі ў аддзеле транспарту і камунікацый аблвыканкама, перадае БелТА.

У Гомелі ж па рашэнні мясцовага Савета дэпутатаў бясплатны праезд у гарадскіх аўтобусах і тралейбусах ўвялі з 14 снежня.

Як перадаваў Тэлеграф, з 13 снежня ў Полацку, Наваполацку, Оршы і Віцебску школьнікі могуць бясплатна ездзіць у грамадскіх аўтобусах. Такое рашэнне прыняў Віцебскі абласны Савет дэпутатаў. Таксама Віцебскае трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне прадставіла магчымасць льготнага праезду, што складае палову кошту білета, навучэнцам сярэдніх спецыяльных, прафесійна-тэхнічных і вышэйшых навучальных устаноў.

Акрамя таго, з 7 снежня 2010 года камунальнае транспартнае ўнітарнае прадпрыемства «Мінсктранс» прадставіла дзецям, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, права на бясплатны праезд на ўсіх відах гарадскога пасажырскага транспарту за выключэннем таксі.

Как вам новость?
Головоломки