У выходныя трое мінчукоў скончылі жыццё самагубствам

10.01.2011 16:22
Архив Редакция

Як распавялі ў гарадской пракуратуры Мінску, следчы аддзел праводзіць праверку па фактах самагубстваў у мінулыя выходныя траіх мінчукоў. Двое з іх пакончылі з сабой на глебе злоўжывання спіртным.

У пятніцу, 7 студзеня, у сваёй кватэры ў Заводскім раёне Мінску на рамяні павесіўся 20-гадовы мінчук. Хлопец нідзе не працаваў, доўгі час злоўжываў алкаголем, паведамляе БелаПАН.

У суботу, 8 студзеня, таксама ў Заводскім раёне скончыў жыццё самагубствам, павесіўшыся, 55-гадовы мужчына. Ён жыў з маці, злоўжываў спіртным, хварэў на цыроз печані.

Акрамя таго, у Маскоўскім раёне 7 студзеня ў сваёй кватэры павесіўся 48-гадовы мінчук. Мужчына пакінуў перадсмяротную запіску. Цяпер высвятляецца, каму яна прызначалася.

Как вам новость?
Головоломки