Прадаўца ў Магілёве забiлi 21-гадовыя дзяўчаты

17.03.2010 10:53
Архив Редакция

У Магілёве міліцыя затрымала дзвюх 21-гадовых дзяўчат, якія падазраюцца ў забойстве трэцяга снежня 2009 года прадаўшчыцы крамы прадпрыемства "АлВа-Трэйд". Адна з затрыманых ужо была раней асуджана за крадзеж, паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова.

Падчас допыту дзяўчаты прызналіся ў забойстве. Яны распавялі абставіны злачынства і затым пацвердзілі свае словы на месцы яго ўчынення. Маладыя магіляўчанкі вінавацяцца па ч.2 арт. 139 КК Беларусі — забойства пры абцяжарваючых абставінах. На дадзены момант вырашаецца пытанне аб прыцягненні дзяўчат да адказнасці і абранні ў дачыненні да іх меры стрымання, паведамляе БелаПАН.

Як высветліла следства, трэцяга снежня 2009 года а 21.00 дзве маладыя жанчыны напалі на прадаўшчыцу 1978 года нараджэння, якая працавала ў краме прадпрыемства «АлВа-Трэйд» на вуліцы Ушакова. Дзяўчаты нанеслі ёй шматлікія нажавыя ўдары, ад якіх тая сканала на месцы.

Злачынкі скралі з касы крамы 2,2 млн. рублёў і прадукты харчавання на суму 100 тыс. рублёў. Частка прадуктаў была знойдзена ў разарваным пакеце недалёка ад крамы.

Как вам новость?
Головоломки