У затрыманых у сувязі з тэрактам не знайшлі псіхічных адхіленняў

21.04.2011 09:16
Архив Редакция

Праваахоўныя органы Беларусі прыйшлі да высновы, што затрыманыя па падазрэнні ў здзяйсненні тэракту ў мінскім метро з'яўляюцца псіхічна здаровымі людзьмі. У МУС Беларусі паведамілі, што псіхалагічны партрэт затрыманых быў складзены ў выніку сумеснай працы МУС, КДБ і Генеральнай пракуратуры. "Казаць аб псіхічных адхіленнях затрыманых падставаў няма", — сказана ў паведамленні.

У той жа час, беларускія спецыялісты адзначылі, што ў дваіх з затрыманых з дзяцінства назіралася цяга да вывучэння хіміі. «Менавіта па гэтым прадмеце затрыманыя былі круглымі выдатнікамі, у той час як іх веды ў іншых галінах ацэньваліся вельмі пасрэдна», — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце МУС.

«На жаль, свае веды па такім складаным прадмеце маладыя людзі вырашылі накіраваць на вывучэнне выбухованебяспечных рэчываў», — заключылі эксперты.

Па іх дадзеных, пасля школы ў затрыманых захавалася «паталагічная цяга да хімічных эксперыментаў па вырабе выбуховых рэчываў». Саўдзельнікі збіралі выбуховыя прылады, знаходзячы неабходныя інструкцыі ў інтэрнэце, і затым выпрабоўвалі свае бомбы. Цяпер супрацоўнікі праваахоўных органаў займаюцца пошукам месцаў, дзе праводзіліся гэтыя выпрабаванні.

Выбух на станцыі Кастрычніцкая ў Мінску адбыўся 11 красавіка ў вячэрнюю гадзіну пік. Загінулі 13 чалавек, раненні атрымалі каля 200.

Как вам новость?
Головоломки