У Жабінцы электрацягнік сутыкнуўся з маршруткай

11.03.2010 16:43
Архив Редакция

У населеным пункце Жабінка Брэсцкай вобласці 11 сакавіка адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам мікрааўтобуса і электрацягніка. На чыгуначным пераездзе кіроўца грузавога мікрааўтобуса, жыхар Пружанаў праігнараваў светлавы і гукавы сігнал, выехаў на пераезд і дапусціў сутыкненне з электрацягніком.

У выніку здарэння 60-гадовы кіроўца мікрааўтобуса і 30-гадовая жыхарка Пружанскага раёна атрымалі цяжкія раненні, паведамляе БелТА.

На дадзены момант па гэтым факце праводзіцца праверка. Пацярпелым аказваецца медыцынская дапамога ў Жабінкаўскай раённай лякарні.

Как вам новость?
Головоломки