У Жлобіне 36-гадовы бомж скраў з машыны 40 дзіцячых цацак

22.10.2010 14:28
Архив Редакция

У горадзе Жлобіне Гомельскай вобласці з прачыненага акна аўтамабіля Mercedes, прыпаркаванага каля дома 26 па вуліцы Кавалёва, выкралі 40 мяккіх цацак. Міліцыя выявіла злодзея ў гэты ж дзень, 20 кастрычніка. Ім апынуўся непрацоўны 36-гадовы мужчына без пэўнага месца жыхарства.

Праваахоўнікі забралі ў жабрака выкрадзеную маёмасць і перадалі яе ўладальніку, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама, перадае СТВ.

Как вам новость?
Головоломки