У Жлобіне адкрылі вяслярную базу

06.09.2010 13:19
Архив Редакция

У горадзе Жлобін Гомельскай вобласці 3 верасня адбылося адкрыццё вяслярнай базы. Урачыстая цырымонія адкрыцця была прымеркавана да 60-годдзя развіцця вяслярства на байдарках і каноэ ў Беларусі. Мерапрыемства наведаў міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Алег Качан, які пажадаў спартоўцам-веслярам поспехаў і новых перамог.

«Гэты сапраўды ўнікальны аб’ект здольны прыняць спаборніцтвы самага высокага ўзроўню. Перакананы, што адкрыццё новага вяслярнага канала будзе спрыяць шырокай папулярызацыі вяслярных відаў спорту і паслужыць стымулам да іх паўсюднага развіцця ў нашай краіне», — заявіў міністр.

Спартовы аб’ект падрыхтаваны да эксплуатацыі ў адпаведнасці з Праграмай развіцця вяслярства акадэмічнага ў Гомельскай вобласці на 2009-2010 гады. Плануецца, што тут будзе праходзіць падрыхтоўка нацыянальных зборных Рэспублікі Беларусь па вяслярных відах спорту да міжнародных спаборніцтваў, паведамляе прэс-служба мінспорту.

У рамках цырымоніі адкрыцця вяслярнай базы прайшло ўручэнне ўзнагародаў ветэранам спорту і трэнерам, якія зрабілі свой унёсак у развіццё вяслярнага спорту. Іх атрымалі Леанід Гейштар (алімпійскі чэмпіён 1960 года), Сяргей Макаранка (алімпійскі чэмпіён 1960 года), А.А. Піліпенка (бронзавы прызёр алімпійскіх гульняў 1980 года), А.А. Каптура (заслужаны трэнер СССР, чэмпіён Еўропы), Л.П. Равуценка (заслужаны трэнер СССР, асабісты трэнер Раманоўскага В.У., алімпійскага чэмпіёна 1976 года), П.Е. Коўганаў (асабісты трэнер В. В. Парфяновіча, трохразовага алімпійскага чэмпіёна 1980 года), В.В. Шантаровіч (заслужаны трэнер РБ, галоўны трэнер нацыянальнай каманды РБ, асабісты трэнер Рамана Петрушэнкі, алімпійскага чэмпіёна 2008 года).

Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту Аляксандр Якабсон, старшыня праўлення Нацыянальнага банка РБ, старшыня Асацыяцыі «Беларускі саюз вяслярных відаў спорту» Пётр Пракаповіч, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя каноэ» Уладзімір Цалко, памочнік Прэзідэнта РБ па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Ігар Заічкаў, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя вяслярства» Аляксандр Грыгораў.

Афіцыйную ўрачыстую частку адкрыцця вяслярнай базы дапоўніла канцэртная праграма.

Как вам новость?
Головоломки