У Жодзіне і Салігорску адбыліся забойствы на аўтобусных прыпынках

21.04.2010 16:37
Архив Редакция

На мінулым тыдні адразу ў двух гарадах Мінскай вобласці былі ўчынены забойствы маладых людзей на прыпынках грамадскага транспарту. Гэта адбылося 14 красавіка ў Жодзіне і 17 красавіка ў Салігорску. Абодва забойствы былі здзейснены ў нецвярозым стане ў выніку раптоўных канфліктаў.


Уначы 14 красавіка ў Жодзіне на аўтобусным прыпынку на вуліцы Савецкай у кантэйнеры для пяску быў знойдзены накрыты металічнай спетніцай труп 25-гадовага беспрацоўнага мясцовага жыхара. Паводле заключэння судмедэкспертызы, у пацярпелага былі ўдары галавы і шматлікія кровападцёкі. Смерць маладога чалавека наступіла ад удшэння пяском (механічная асфікцыя).

У гэты ж дзень па факце забойства пракуратура Мінскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу, паведамляе БелаПАН. 19 красавіка па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрымалі двух падазраваных — 20-гадовага і 21-гадовага мясцовых жыхароў, рабочых Жодзінскага кавальскага заводу штамповак і Жодзінскай ЦЭЦ. Па дадзеных следства, забойства было здзейснена падчас канфлікту, які ўзнік на прыпынку паміж раней не знаёмымі пацярпелым і падазраванымі. Усе былі ў стане алкагольнага ап’янення.

У Салігорску аналагічны выпадак адбыўся 17 красавіка каля 23:30 каля прыпынку грамадскага транспарту «Тэхнікум» па вуліцы Казлова. Раней не судзімы 50-гадовы жыхар райцэнтра ў нецвярозым стане падчас раптоўнай нанёс удар нажом у вобласць шыі 19-гадоваму першакурсніку Салігорскага прафесійна-тэхнічнага ліцэю. Ад атрыманых пашкоджанняў малады чалавек, які  таксама быў у нецвярозым стане, памёр на месцы.

Как вам новость?
Головоломки