УЦВГД: 2% расійцаў бачаць у Беларусі патэнцыйнага праціўніка

22.09.2010 12:22
Архив Редакция

Беларусь лічаць "верагодным праціўнікам" для Расіі 2% расійцаў, 4% лічаць яе "канкурэнтам". Такія вынікі апытання, праведзенага Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі (УЦВГД). У сваю чаргу 1% беларусаў лічыць Расію "варожай дзяржавай".

Між тым, паводле вынікаў рэспубліканскага зандажу грамадскай думкі, які правялі спецыялісты сацыялагічнага цэнтру ТАА «Люстэрка-Інфо», 5% беларусаў лічаць, што Беларусь для Расіі з’яўляецца эканамічным і палітычным супернікам. 4% жыхароў Беларусі лічаць, што Расія для Беларусі з’яўляецца канкурэнтам.

Разам з тым, большасць беларусаў (77%) па-ранейшаму лічаць, што Расія для Беларусі з’яўляецца ў першую чаргу гандлёвым і эканамічным партнёрам. Аналагічныя адносіны з боку Расіі да Беларусі ўбачылі 75% беларусаў.

Каля траціны апытаных беларусаў бачыць Беларусь для Расіі і Расію для Беларусі як «сяброўскую дзяржаву» (33% і 31% адпаведна), перадае «Ежедневник». Адносіны «стратэгічнага партнёрства» ўбачылі ў стасунках Беларусі да Расіі і Расіі да Беларусі 7% і 8% рэспандэнтаў адпаведна.

У той жа час значная частка рэспандэнтаў (18%) не здольныя ацаніць бягучыя ўзаемаадносіны Беларусі і Расіі. Усяго ў апытанні прыняло ўдзел каля 1,5 тыс. жыхароў Беларусі ад 18 гадоў з гарадской і сельскай мясцовасці. Памылка рэпрэзентатыўнасці — каля 1%.

Как вам новость?