Удзельнікі акцыі салідарнасці атрымалі штрафы і арышты

31.01.2011 16:41
Архив Редакция

Затрыманых увечары 30 студзеня ў ходзе акцыі салідарнасці каля будынка КДБ у Мінску суд Цэнтральнага раёна сталіцы прызнаў вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Удзельнікаў дэманстрацыі прысудзілі да выплаты штрафаў у 30 базавых велічынь (1,05 млн. рублёў, або 350 даляраў) альбо да адміністрацыйных арыштаў на дзесяць сутак. 

У прыватнасці, штраф атрымалі Дзмітры Бойка (суддзя Аляксей Бычко), Аляксандр Іўлеў (суддзя Леанід Ясіновіч), Леанід Кулакоў і Марына Адамовіч, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Да адміністрацыйнага арышту прысуджаны Кася Людвік (суддзя Наталля Вайцяховіч), Паліна Кур’яновіч (суддзя Леанід Ясіновіч) і Максім Вінярскі.

Затрыманых актывістаў размясцілі ў розных кабінетах. Супрацоўнікі міліцыі прапускалі ў залу суда выключна сваякоў падсудных, іншых грамадзян туды не прапусцілі.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, падчас дэманстрацыі 30 студзеня ў Мінску ўдзельнікі акцыі салідарнасці разгарнулі ля будынка КДБ партрэты экс-кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча, лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, якія знаходзяцца ў следчым ізалятары і абвінавачваюцца ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года.

Супрацоўнікі міліцыі практычна адразу ж пачалі вырываць партрэты з рук пікетоўцаў і затрымалі каля сямі ўдзельнікаў акцыі. Астатнія каля 40 хвілін стаялі перад будынкам КДБ.

Как вам новость?
Головоломки