Удзельнікі мінскага гей-параду атрымалі мінімальныя штрафы

17.05.2010 16:58
Архив Редакция

Суд Першамайскага раёна сталіцы 17 траўня аштрафаваў на мінімальную суму ў памеры 17,5 тыс. рублёў (0,5 базавай велічыні) і вызваліў усіх семярых удзельнікаў "Славянскага гей-прайда", якія былі затрыманы 15 траўня. Суд прызнаў затрыманых удзельнікаў акцыі вінаватымі ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, звязанага з удзелам у несанкцыянаваным публічным мерапрыемстве.

У ліку  аштрафаваных удзельнікаў мінскага гей-параду былі і расійцы, якія прыехалі ў Мінск з Санкт-Пецярбургу спецыяльна для ўдзелу ў шэсці, паведамляе gayrussia.ru.
Як раней перадаваў Тэлеграф, нягледзячы на забарону Мінгарвыканкама прадстаўнікі сэксменшасцяў Беларусі і Расіі 15 траўня сабраліся на вуліцы Сурганава, каб правесці «Славянскі гей-прайд 2010». Амаль адразу пасля пачатку акцыя была разагнана байцамі спецназа міліцыі.
У акцыі прыняло ўдзел каля 30 чалавек. Удзельнікі шэсця разгарнулі вясёлкавыя сцягі і скандавалі  лозунгі: «Не гамафобіі!», «Роўныя правы без кампрамісаў!», «Гамафобія — гэта хвароба!» і іншыя.

Как вам новость?
Головоломки